Trackstories.io

На сайце  «Гісторыі з маршрутаў» турысты расказваюць гісторыі пра вандроўкі і месцы.

Фармат гісторый на гэтым сайце можа быць разнастайны: ад простых фота-галерэй і спасылак на розныя іншыя пляцоўкі з матэрыялам, да сапраўдных «класічных» турыстычных справаздач. Але адна з асноўных мэтаў гэтага сайта — расказваць гісторыі разам з мапай. То бок месцы, пра якія расказваюць гісторыі, захоўваюцца з каардынатамі і збіраюцца на агульнай мапе.

Агулам апісанне турыстычных справаздач і гісторый мае прыемны эфект пражывання вандроўкі наноў. Сайт «Гісторыі з маршрутаў» з'яўляецца «летапісам» вандровак людзей, якія яго ствараюць, дапамагае прыемным і цікавым момантам заставацца ў памяці ў падрабязнасцях. Далучыцца і весці свой «летапіс» вандровак можа любы чалавек, які жадае расказаць свае турыстычныя гісторыі і сябруе з мапай. Для гэтага варта даслаць нам вестачку пра сябе.

Гісторыі з маршрутаў

Асноўны раздзел сайта, які змяшчае ўсе апублікаваныя турыстычныя справаздачы, гісторыі, альбо спасылкі на іх.

Мапа

Інтэрактыўная мапа, якая змяшчае абазначаныя месцы гісторый і загружаныя маршруты.

Навіны

Актуальныя звесткі пра аднаўленні на сайце.