Новая гісторыя пра пакатушку на веласіпедах ад Полацка да мясцін каля пасёлка Блізніца
У гэтай публікацыі два велатурыста дзеляцца фота і расповедам пра аднадзённую пакатушку на возера пад Полацкам. Возера выбралі выпадкова з тых, на якіх не былі. Такім чынам, адправіліся на дзікае возера Краснае каля пасёлка Блізніца і адшукалі якія-ніякія дарогі да яго. https://www.trackstories.io/story/6.html
Новая гісторыя пра наведванне будынку сядзібы Лісоўскіх у Блізніцы
Экскурсіі па Блізніцы і Варонічам, наведванне музею. У публікацыі шмат фатаздымкаў з музея і трошку гістарычнай інфармацыі пра сядзібу https://www.trackstories.io/story/12.html
Сайт trackstories.io пабачыў свет
Першапачатковая ідэя стварэння сайта з'явілася ў далёкім 2015-ым, але яна апісвала адрозны сайт ад гэтага. Дакладна хацелася стварыць нешта карыснае, нешта для людзей, і ўсе варыянты датычыліся роднага горада, культуры, турызму. Магчыма, штосьці з таго яшчэ пабачыць свет.
Час ішоў, адным з хобі заставаўся турызм, адбываліся вандроўкі, засвойваўся вопыт, выбіраліся прэарытэты. Аднаго разу я задумаўся, што мне хочацца расказаць пра вандроўкі і месцы роднага краю, якія мне атрымалася пабачыць, падзяліцца гэтым вопытам і думкамі. Я думаю, што магчымасці лакальнага турызма вартыя ўвагі, і аб гэтым варта расказаць сваім прыкладам.
Адно, што мяне не задавальняла – расказваць пра гэта ў папулярным на сённяшні дзень Інстаграме. На мой погляд патрэбная мапа, каб расказваць турыстычныя гісторыі. З мапай іншыя турысты маглі б лепей зразумець іх, а новыя турысты маглі б пабачыць новыя для сябе магчымасці. Іншыя даступныя і вядомыя мне рэсурсы ў тым, ці іншым аспекце таксама не пасавалі да маёй мэты. Такім чынам я прыйшоў да стварэння новага рэсурсу.
На дадзены момант сайт trackstories.io знаходзіцца ў самай пачатковай версіі і будзе падтрымлівацца і распрацоўвацца. Ёсць некаторыя апісаныя вандроўкі, і ў чарзе стаяць яшчэ досыць шмат іншых. Асабіста для мяне, пісаць расповеды – гэта новая незнаёмая справа, і я спрабую вылучаць гэтаму шмат старанняў. Паколькі яшчэ і часу вольнага мала, то атрымліваецца ў выніку павольна. Але самае галоўнае тое, што сайт стартануў, і справа ідзе.
Турыстам добрага сезону, і ўсім, хто чытае гэтую навіну, да сустрэчы ў вандроўках і на старонках trackstories.io!
Дзяніс Яцкевіч