Гісторыі з маршрутаў - Полацк - Каз'янкі - Полацкая ГЭС, 02.03.2024
Першыя цёплыя, веснавыя дні. Чаму б не зладзіць вандроўку да месца дзе можна адчуць подых адыходзячай зімы?
Змест гісторыі
Адкрыццё роварнага сезону, Полацкая ГЭС55.484690509382, 28.771724154928 — 55.432894998915, 28.947128825692
Першыя веснавыя дні. Сонечныя промні пачалі трапляць на сцежкі, абаграваючы іх. Цёплыя ветравыя хвалі, спевы птушак, гукі прыроды даюць адчуванне абуджэння света пасля зімы. І немагчыма стрымацца, хочацца ехаць на ровары, адкрываючы новыя сцежкі і ўдыхаючы свежае, веснавое паветра. Абралі дарогу ў бок Полацкай ГЭС, якая стаіць на Заходняй Дзвіне.
Маршрут праходзіў праз вёскі па асфальтаванай і грунтавой дарозе. На адкрытых месцах дарога была сухая, цвёрдая, прыемная для роварнай вандроўкі. Але заехаўшы ў лес сустрэліся з лужынамі, лёдам і снегам, як на дарозе, так і абапал.
Патрапіўшы на месца былі пад уражаннем ад колькасці льда на рэчке. Шумна, але няспынныя, плывучыя, вялікія ільдзіны нагадваюць пра маразы, якія толькі пакінулі нашыя мясціны.
Ясны, веснавы дзень праводзіў нас яркімі сонечнымі, але яшчэ халоднымі промнямі. Пакінуўшы цёплыя ўражанні.