Гісторыі з маршрутаў - Бігосава - Росіца - Сар'я, 26.07.2023
Дзённая вандроўка па цікавых, гістарычных месцах
Змест гісторыі
Бігосава в. Вопытная Росіца. Касцёл Росіца. Рэшткі званіцы Дарога ад Росіцы да Сар'і Сар'я. Верхнядзвінск. Вяртанне дамоў.55.834171759486, 27.738174868213
Незвычайная па архітэктуры чыгуначная станцыя ў в. Бігосава, пабудаваная ў пачатку XX ст.
в. Вопытная55.851881125286, 27.712365387118
Вёска Вопытная. Подых мінулых часоў. Рэшткі сядзібы і тэрыторыя побач з ёй.
Росіца. Касцёл55.920006820331, 27.759411750925
Пры пад'ездзе да Сар'і, здалёк бачны на ўзгорку велічны касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1906-1911гг.). Касцёл дзейны, па словах мясцовых жыхароў заўсёды адчынены, каб была магчымасць зайсці ўнутр. З касцёла адкрываецца прыгожы від на возера і прастору. Штогод да касцёла ладзяцца пілігрымкі. Мае сумную гісторыю падчас другой сусветнай вайны.
Росіца. Рэшткі званіцы55.919690785745, 27.776029406091
Наступным прыпынкам па маршруце была царква. Першапачаткова драўляная, уніяцкая (1778 г.), у 1864-1866 перабудавана з камня, названа Ефрасіннеўскай. Разбурана і разабрана, да нашага часу захаваліся рэшткі званіцы.
Дарога ад Росіцы да Сар'і55.920250158347, 27.777792828343
Дарога гравійная, пры выездзе з Росіцы абапал растуць кустарнікі, дрэўцы, але далей з большага палявая, адкрытая, з добра бачным гарызонтам.
Сар'я.55.915426711123, 27.887466810777
Неагтычны, велічны, уражваючы архітэктурны будынак у неагатычным стылі.
У Сар'і можна цікава правесці час у парку, дзе раней была сядзіба Лапацінскіх. У самую гушчу магчыма трапіць ідучы па падвесному масту праз рэчку Сар'янку. Раней у парку было шмат розных відаў дрэваў, у тым ліку сасна Веймутава (на фота). Зараз парк даволі дзікі, зарослы з вузкімі сцежкамі. Каля парка ёсць крыніца са смачнай вадой.
Верхнядзвінск. Вяртанне дамоў.Ад Сар'і да Верхнядзвінску каля 14 км па асфальтаванай дарозе. З большага частка дарогі не вельмі ажыўлённая, таму хутка і даволі спакойна можна даехаць да чыгуначнага вакзала. Да прыезду цягніка побач на траўцы, ў промнях сонца, быў пухнаты, белы, гуллівы каток.