Гісторыі з маршрутаў - Полацк - Міжрэчча - Чорнае - Новыя Замшаны - Дрыса - Адамова, 23.03.2024
Веснавая натхняльная велапаездка добрым надвор'ем пагуляць уздоўж высокага берага Дрысы
Змест гісторыі
Чарапкі Возера Завелле Возера Чорнае Наваколле вёскі Новыя Замшаны, прыемная спакойная энергетыка Развілак Азярцо і бераг ракі Дрыса Недзе ў полі блізу вёскі ГрамошчаНазву "Чарапкі" я даведаўся ад Палачан, якія жывуць у раёне Аэрадрома. Зараз гэта поле з хмызнякамі і невялічкай лясной выспай адразу ж за горадам. Тут я пачаў аднадзённую вандроўку за свежымі веснавымі ўражаннямі да памежжа Полацкага і Верхнядзвінскага раёнаў. Ехаў адзін з мэтай адведаць адно месца на рацэ Дрыса, на якім я першы раз выпадкова апынуўся некалі даўно і быў моцна ўзрушаны ягонай прыемнай атмасферай. Там запланаваў пасядзець-паабедаць, праехаць да станцыі Адамова і вярнуцца цягніком.
Поле за Аэрадромам у Полацку -- гэта класнае блізкае месца для лёгкай пакатушкі, бегавых трэніровак, шпацыру і падобнага адпачынку. Тут адкрыты прастор, грунтавыя дарогі без машын, высокі бераг Дзвіны з дастаткова класнымі відамі. Праз гэтае месца зручна выязджаць з горада, каб зрэзаць шлях з раёна Аэрадрома на асфальтавую дарогу, якая вядзе ў Ропна. Гэтая асфальтавая дарога звычайна насычаная трафікам. Мой маршрут гэтым разам вымушае мяне праехацца тут па напоўненай машынамі трасе ад вёскі Чарнешчына да пасёлку Копцева, але далей будзе магчымасць ехаць больш спакойнымі дарогамі.
Возера ЗавеллеПаколькі ў мяне не было неабходнасці спяшацца і ехаць асфальтавымі дарогамі, то мой маршрут пралягаў ляснымі дарогамі. А лясных дарог каля Баравухі досыць шмат і імі можна вандраваць да класных азёр. Адно з азёр на маім шляху -- возера Завелле, альбо, па-мясцоваму, Салдацкае. Пра гэтае возера ў мяне больш зімовых успамінаў. Падчас змены зімы на вясну сюды з сябрамі ходзім першыя паходы, калі хочацца некуды выбрацца. Для такіх паходаў Завелле пасуе найперш таму, што яно знаходзіцца параўнальна блізка ад чыгункі ці аўтобуснага прыпынку, але пры гэтым і аддалена ад забудоў.
Гэтым вясновым днём возера выглядала так
Стан палянак тут звычайна больш-менш чысты, але гэтым разам заўважыў і прыбраў трошку смецця
Далей я ехаў на возера Чорнае.
Па часе гэта быў амаль абед, і я запланаваў прыпыніцца тут. Мне падабаецца яго высокі бераг, які закрывае возера ад Поўначы. Гэтым днём сонца добра грэла бераг, і там было вельмі цёпла. Бераг досыць круты і з роўнымі палянкамі для стаянкі тут складана. Пахадзіў уздоўж берага і трошкі пафатаграфаваў. Уздоўж берага ідзе сцежка, раз'езджаная матацыклістамі, якія прыязджаюць за адрэналінам на стромкія схілы і пад'ёмы. Пабачыў валун, рэшты нейкага фундаменту і калодзежу.
Абедаючы, разглядаў супрацьлеглы бераг, на якім я ніколі не быў. С таго боку бераг падаецца менш стромкім і, магчыма, там ёсць палянкі і падыходы да вады. Матацыклісты ў сваіх заездах аб'язджаюць возера поўнасцю -- таму там дакладна ёсць сцежка. Калі яны тут адпачываюць, то вакол возера стаіць гул, які канешне замінае спакою і адпачынку.
Фота з серыі "пабач матацыкліста"
55.68417, 28.53853 — 55.7068, 28.53476
Праехаўшы вёску Мацюшы я працягнуў маршрут грунтавой дарогай. На ёй усё было звычайнае, але запомнілася прыемным уражаннем. Дарога была пустая, вакол спакойнае класнае надвор'е і веснавыя пейзажы
Вёска Новыя Замшаны таксама сустрэла прыемнай энергетыкай. Я спакойна праехаў міма вёскі і працягнуў лясной дарогай. А ў лесе прыйшлося па бярвенні перайсці ручай, вады ў ім было нямала
РазвілакТут сустрэўся развілак, якога не абазначана на мапе. Каб трапіць да Дрысы, то варта было ўзяць правее
Азярцо і бераг ракі ДрысаПерад прыездам на бераг Дрысы леваруч пабачыў невялікае возера з забалочанымі і падтопленымі берагамі
Хутка апынуўся на высокім беразе ракі, дзе яна робіць круты паварот. Так, гэтае месца і гэтая гісторыя не пра нешта выбітнае. Тут хочацца падзяліцца спакойнай веснавой вандроўкай, якая насычана больш унутранымі свежымі пачуццямі першых вылазак за горад. Пустыя дарогі, палі, лясы, напоўненыя берагі вадаёмаў, гукі руху вады, прахалоднае паветра разам з сонечным цяплом, прыемнасць шырокага далягляду пасля гарадской цеснаты, разважлівы, ідэйны стан мыслення ў кампаніі з дрэвамі і за гарачым чаем.
Тут вельмі крута вясной. Нажаль няма фоткі, але прыгожа падтапліваецца луг паміж гнуткай лініі ракі. На лузе актыўнае птушынае жыццё
Недзе ў полі блізу вёскі ГрамошчаПад вечар станавілася прахалодна, з шэранню на траўцы, і сонца развітвалася да заўтра прыгожым ружовым разлівам. Усё ж трэба было прыпыніцца і падабраць кадр таго захаду. А далей -- у Адамова на цягнік